
Стала вядома, што эксперты Следчага камітэту будуць вывучаць тэхніку, якую забралі пры вышуках і затрыманні Паўла Мажэйкі.
Што характэрна, гэта можа быць толькі дакладна тая сама старая тэхніка, якую яны забіралі ў Паўла Мажэйкі мінулым разам, яе “даследавалі” ажно паўтары гады, толькі ўлетку 2022 года вярнулі. А цяпер забралі паўторна.
Напомнім, што кіраўніка гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця», журналіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня. Праз нейкі час яго перавялі ў СІЗА. Перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання — змяшчэнне ў следчы ізалятар. Паводле якога артыкула (ці артыкулаў) прад’яўлена абвінавачванне – дагэтуль невядома. Афіцыйнай інфармацыі ад органаў “правасуддзя” няма.
Праваабаронцы прызналі Паўла Мажэйку палітзняволеным.