Гарадзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай “справе Аўтуховіча”. Былі засуджаныя: Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-rezanovich), ягоная жонка Любоў Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/lubou-rezanovich), іх сын Павел Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich), пенсіянерка Галіна Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh), баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar), актывістка Вольга Маёрава (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava), пенсіянерка Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) і яе сын Антон Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher), а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.

Агулам суддзя Максім Філатаў сёння прызначыў (http://bit.ly/3VqTbZc) ім 197 гадоў і 7 месяцаў калоніі, а таксама 7800 базавых штрафу.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітвязняў пасылкамі, нават медыцынскімі пасылкамі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці. Грашовы перавод можна зрабіць толькі Уладзіміру Гундару і Ірыне Гарачкінай, бо астатніх фігурантаў унеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1