Стала вядома, што адвакатка Яніна Юргілевіч — на волі.

Па якой прычыне яна была ўчора затрымана — не ўдакладняецца, але вядома, што яе адпусцілі ў той жа дзень, паведамляе @Grodno_grab

Нагадаем, 17 кастрычніка перад працэсам па «справе Аўтуховіча» была затрыманая адвакатка Яніна Юргілевіч, якая абараняла аднаго з членаў сям’і Рэзановіч. Таксама Яніна з’яўляецца маці арыштаванай адвакаткі Юліі Юргілевіч.