Чарговыя прысуды па справе Аўтуховіча чарговы раз паказалі неадэкватнасць улады. Прысуды пенсіянерам і інвалідам, якія складаюць абсалютную бальшыню так званай „групоўкі Аўтуховіча”, былі чаканымі. Інакш якімі б яны былі тэрарыстамі і захопнікамі ўлады сілавымі метадамі.

КДБ не мог дазволіць, каб з гучнай справы апынуўся пшык, кажа Алена Гундар, жонка палітзняволенага, інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара, які пакараны 18 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам больш 10000 еўра:

– Я думаю, што яны хацелі застрашыць кагосьці, іх ці нас родзічаў, або тых, хто яшчэ застаўся на свабодзе ў Беларусі. Я так разумею, што гэта немагчыма, каб яны столькі сядзелі. Не можа гэты галоўны чалавек сядзець яшчэ столькі гадоў пры ўладзе, ніяк не можа.

Слухайце размову з Аленай Гундар тут:

Беларускае Радыё Рацыя