17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб ліцэнзаванні”, перадае БЕЛТА.

Важнай навацыяй называюць увядзенне ліцэнзавання дашкольнай і школьнай адукацыі. У БЕЛТА не хаваюць, што гэта патрэбна для ідэалагічнага кантролю за сферай адукацыі: “Адукацыйная дзейнасць патрабуе павышанага кантролю з боку дзяржавы, бо звязаная з фарміраваннем здаровай, ідэалагічна ўстойлівай і рознабакова развітай асобы”.

Нормы аб атрыманні ліцэнзіі дзяржаўнымі і прыватнымі дзіцячымі садкамі і школамі набудуць моц 1 студзеня 2023 года. Тэрміны звароту па ліцэнзію будзе вызначаць Міністэрства адукацыі. Самі ліцэнзіі будуць выдаваць Мінгарвыканкам, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённыя выканаўчыя камітэты.

Апошнія тыдні ў Беларусі ідзе змаганне з прыватнымі школамі. Улада лічыць іх палітычна нелаяльнымі.