Жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга ў сацсетках паведаміла, што журналіст ужо некалькі тыдняў не атрымліваў ніводнага ліста ад родных, а таксама яму практычна не перадаюць лісты ад іншых асобаў.

Сваякам вядома, што Івашыну пісалі яго сябры і прыяцелі, а таксама дасылалі ліст падтрымкі еўрапейскія парламентарыі. І ніводзін з гэтых лістоў да палітвязня не патрапіў.

Вольга Івашына дадала, што на імя журналіста была дасланая пасылка з Вялікай Брытаніі, і гэтую пасылку нават паспеў атрымаць адказны супрацоўнік гарадзенскай турмы. Але Дзянісу Івашыну яе пакуль не перадалі. Вольга не выключае, што бліжэйшым часам сваякі будуць звяртацца да адміністрацыі турмы за тлумачэннямі, калі праблема з карэспандэнцыяй Дзяніса Івашына не выправіцца.