
За выказванні пра пратэсты ў Казахстане і Беларусі жыхара Слоніма засудзілі да 7,5 гадоў калоніі
У Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову. Суддзя Дзмітрый Бубенчык агучыў мужчыну вырак: 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Яго прызналі вінаватым адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вядома, што Петушкоў быў затрыманы 12 студзеня 2022 года за негатыўную інфармацыю ў тэлеграм-чатах з нагоды падзей у Казахстане.
«У Telegram-чатах пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэсных настроях таго, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан», — казаў мужчына на змушаным «пакаяльным» відэа.