Двухпавярховы будынак былога палаца Радзівілаў, а пазней Солтанаў, у Дзятлаве трэці раз выстаўлены на продаж. Кошт лота, размешчанага на сайце Дзяржкаммаёмасці, складае ўсяго тры базавыя велічыні – 96 беларускіх рублёў.

Аўкцыён адбудзецца 29 лістапада. Папярэдні раз яго спрабавалі прадаць у верасні 2021 года і сёлета ў жніўні.

Двухпавярхоўны будынак палаца Радзівілаў плошчаю 1500 квадратных метраў знаходзіцца на ўчастку плошчай 0,4 гектара. Пераможца атрымае права арэндаваць зямлю цягам 50 гадоў.