Перадачы Нобелеўскаму лаўрэату даходзяць, а вось лісты — рэдка. Алесь Бяляцкі ўжо 15 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні ў менскім СІЗА

Дзіўна не тое, што праваабаронца атрымаў Нобелеўскую прэмію, а тое, што даведаўся пра гэта, сумна жартавалі ў беларускіх сацсетках — навіны ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску трапляюць марудна. Спатканняў не дазваляюць, лісты цэнзуруюць, калі ўвогуле аддаюць, а ў дзяржаўных медыя, якія туды даходзяць, могуць паведаміць толькі тое, што «Нобель замучыўся пераварочвацца ў труне», — так адрэагаваў МЗС Беларусі на прэмію суайчынніку.

Пра тое, як ідзе следства, нічога не вядома, адвакаты пад падпіскай аб неразгалошванні. І ўсё ж Deutsche Welle удалося даведацца, як жыве і што робіць у зняволенні новы ўладальнік Нобелеўскай прэміі міру.

Чытаць па спасылцы

Падтрымаць Алеся Бяляцкага лістамі: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму