Жыхары Слоніма напісалі зварот у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай, каб ён прымаў рашэнні не толькі на расейскай мове, але і на беларускай. Праз пэўны час прыйшоў адказ з подпісам намесніка старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Вінаградавай.
Спадарыня Вінаградава паведаміла, што “На Ваш зварот у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў дадаткова паведамляем, што прапанова прымаць рашэнні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на беларускай мове разгледжана дэпутатамі на чарговай сесіі. Дэпутаты аднагалосна вырашылі прымаць нарматыўна-прававыя акты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на расейскай мове ў сувязі з тым, што гэта больш зручна большасці.
Разам з тым права прымаць рашэнні на беларускай мове таксама захоўваецца”. У Слоніме не знайшлося аніводнага (!) “дэпутата”, які б “прагаласаваў” за беларускую мову. Усе аднагалосна выказаліся за расейшчыну!
