
Каля Смаргоні спынілі 46-гадовага жыхара Вялейскага раёна — на яго аўтамабілі былі нібыта напісаныя «праклёны прэзідэнту РФ”.
Мясцовы жыхар перавозіў аўтамабіль на лафеце, каб пакінуць на рамонт. Па сцвярджэнні сілавікоў, на бортах машыны былі напісаны «праклёны прэзідэнту РФ».
Спачатку мужчына паведаміў, што аўтамабіль распісалі хуліганы, пакуль ён ездзіў за помпай для кола. У РАУС ён напісаў заяву і ацаніў шкоду амаль у 400 рублёў. Пачалі крымінальную справу.
Але ўрэшце сілавікі прыйшлі да высновы, што мужчына сам распісаў аўтамабіль, каб «хайпануць» і прыдумаў гісторыю з хуліганамі. Па іх версіі, мужчыну чакае пратакол, і, магчыма, крымінальная справа за загадзя ілжывы данос аб злачынстве.
spring96.org