У Мікалая Аўтуховіча два месяцы не прымаюць замовы на “атаварку”

На палітвязня Мікалая Аўтуховіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-autukhovicz), якому 17 кастрычніка прысудзілі 25 гадоў калоніі, працягвае ціснуць адміністрацыя гродзенскай турмы № 1. Ягоныя знаёмыя паведамляюць, што да яго два месяцы не прыходзяць супрацоўнікі, ў якіх ён можа зрабіць замову прадуктаў у турэмнай краме. Таму, “хоць грошы на рахунку ёсць, ён зноў не можа набыць сабе нават ваду і туалетную паперу”. Акрамя гэтага яму да гэтага часу блакуюць ліставанне.

Мікалай у лістах просіць дасылаць яму замест фруктовых пюрэ — садавіну (цяпер прымаюць толькі яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны). Таксама можна класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу.

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць фігурантаў “справы Аўтуховіча” пасылкамі, нават медыцынскімі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1