Выяздное паседжанне прэзідыуму Гарадзенскага абласнога “Савету дэпутатаў” прайшло ў Наваградку.

Установы Наваградку доўга рыхтаваліся да прыезду абласных чыноўнікаў – для іх была падрыхтаваная цэлая культурная праграма. Адбываўся гэты выезд у рамках “сохранения наследия, популяризации культуры и развития туризма”. Пра візіт паведамілі дзяржаўныя рэгіянальныя медыі.

Сярод іншага размова ішла пра захаванне Наваградскага замку. Галоўны спецыяліст аддзелу Наваградскага райвыканкаму Ганна Туровіч расказала наступнае:

– Праект рэалізуецца за кошт сродкаў дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграмаў, дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-25 гады. Зараз выконваюцца працы на пятым пускавым комплексе 1-й чаргі. На даным этапе прадугледжана кансервацыя ўваходнай і Пасадскай вежаў з частковым аднаўленнем прылеглых да іх сценаў.

Далей “дэпутаты”-інспектары паехалі ў Карэліцкі раён.