
Гарадзенскую даследчыцу гісторыі праваслаўя Святлану Сілаву, затрыманую 18 кастрычніка, вызвалілі, паведамляе „Хрысціянская візія”.
Пакуль вядома, што была пачатая адміністрацыйная справа, у Сілавай забралі тэлефон і прысудзілі ёй штраф.
Святлана Сілава з 2000 года працуе на кафедры гісторыі Беларусі ГрДзУ, з’яўляецца намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай працы.
Сілава — прадстаўніца вядомай у Беларусі гістарычнай школы прафесара Якава Мараша. У кола навуковых інтарэсаў Святланы Сілавай уваходзіць гісторыя Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Яшчэ ў 2005 годзе Беларускі экзархат выдаў яе працу «Крыжовы шлях: Беларуская Праваслаўная Царква ў перыяд нямецкай акупацыі 1941-1945 гадоў».