
Палітвязня Мікалая Аўтуховіча пасадзілі ў карцар гарадзенскай турмы на 7 сутак.
Пра гэта паведамілі яго знаёмыя ў фэйсбуку. Палітвязня змясцілі ў карцар 20 кастрычніка, фармальныя прычыны ціску невядомыя.
Нагадаем, 17 кастрычніка Мікалаю Аўтуховічу прысудзілі 25 гадоў калоніі. Да яго ўжо два месяцы не прыходзяць супрацоўнікі, ў якіх ён можа зрабіць замову прадуктаў у турэмнай краме.
Мікалай у лістах просіць дасылаць яму замест фруктовых пюрэ — садавіну (цяпер прымаюць толькі яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны). Таксама можна класці пустыя канверты, маркі, налепкі, асадкі і паперу.
Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць фігурантаў “справы Аўтуховіча” пасылкамі, нават медыцынскімі, а таксама тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.
Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1