У Гародні адбылося чарговае затрыманне – затрыманы супрацоўнік хуткай дапамогі Артур Хлус.

Вядома, што хлопец вучыцца ў Гарадзенскім медыцынскім універсітэце і паралельна працуе на «хуткай». На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога» і закліках да масавых беспарадкаў.