У Лідзе правялі прапагандысцкую акцыю для юных прызыўнікоў у войска. Мясцовыя маладзёны наведалі 116-ю гвардзейскую штурмавую авіябазу. Там ім расказвалі пра ўсе “прелести” воінскай службы. “Лідская газета” паведамляе, што праводзіць Дзень прызыўніка ў вайсковай частцы Лідскага гарнізона ўжо стала “доброй традицией”.

На гэты раз у 116-ю авіябазу прывезлі тых, каго неўзабаве прызавуць на службу. З Лідскага раёну гэтай восенню прызавуць каля 130 хлопцаў. Паведамляецца, што з 24 кастрычніка і да канца лістапада маладзёны будуць накіраваныя ў “силы специальных операций, Минскую военную комендатуру, 361-ю базу охраны и обслуживания Министерства обороны, учебные подразделения, 116-ю штурмовую авиабазу, Лидский погранотряд, воинские части других войск и воинских формирований, где им предстоит пройти срочную службу”. Фармулёўка “силы специальных операций”, нягледзячы на бравурную прапаганду, павінна сур’ёзна насцярожыць бацькоў хлопцаў.