Дзяржаўныя медыйныя органы паведамляюць пра заканчэнне асенняга прызыву маладзёнаў на тэрміновую службу ў войска. Усяго па вобласці агулам пакліканыя каля 1300 чалавек.

24 кастрычніка ў Гародні прайшла “торжественная отправка призывников в войска и воинские формирования Беларуси для срочной военной службы и службы в резерве”. На тэрыторыі ваенкамату былі сабраныя некалькі дзясяткаў навабранцаў.

Усяго па краіне ў рамках асенняга прызыву плануецца накіраваць у войска каля 10 тысяч юнакоў для ваеннай службы, а на службу ў рэзерве – каля 200 чалавек.