У Гародні затрымалі двух школьнікаў, якія залілі напоем Вечны агонь. На абодвух завялі крымінальную справу.

Але гэтага сілавікам падалося мала. Яны кажуць, што «затрымаюць» хлопцаў яшчэ раз — паказальна, у іх школе.

Сілавікі апублікавалі відэа, якое нібы падлеткі самі выклалі ў інтэрнэт. Хлопцаў пасадзілі ў ізалятар. Паведамляецца, што на абодвух завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства.

Таксама сілавікі намякнулі, што «працэдура заключэння пад варту пройдзе ў іх школе», відавочна плануюць зрабіць з гэтага паказальнае «шоў».