72 іншаземцы спрабавалі ў нядзелю нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю. Двое з іх на пантоне пераплылі Аўгустоўскі канал, паведамляюць польскія памежнікі. Таксама затрыманыя тры кур’еры, якія перавозілі агулам больш за 20 нелегальных мігрантаў.

Усяго ў кастрычніку польская памежная служба зафіксавала больш за 1 700 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Гэта больш, чым за папярэднія месяцы. Напрыклад, у верасні такіх спробаў было каля 1 300. Пасля збудавання стальной агароджы на мяжы з Беларуссю вядуцца работы па запуску так званага электроннага бар’ера, які ўключае відэакамеры і датчыкі руху.  Поўны запуск сістэмы запланаваны на канец года.