
25 кастрычніка ў Беластоку ля помніка ксяндзу Ежы Папялушку адбылася штомесяцавая акцыя салідарнасці і падтрымкі Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс, лідараў Саюзу палякаў у Беларусі. Нягледзячы на моцны дождж на акцыю прыйшлі каля 30 грамадскіх актывістаў і каля 10 журналістаў. Як толькі акцыя пачалася, дождж скончыўся. Выступілі Ян Роман, Марэк Занеўскі, Анна Кетліньска.
Анджэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні, а старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс таксама знаходзіцца пад крымінальнай справай і абмежавана ў правах. Прайшло ўжо роўна 19 месяцаў з таго дня, калі лідары Саюзу палякаў у Беларусі былі арыштаваныя.





