Запішы відэавіншаванне Алесю Бяляцкаму для дакументальнага фільма!

Шведскае тэлебачанне SVT.se рыхтуе дакументальны фільм пра Нобелеўскага лаўрэатара і праваабаронцу «Вясны» Алеся Бяляцкага і запрашае беларусаў узяць удзел.

«Мы хочам сабраць розныя галасы пра тое, што значыць Нобелеўская прэмія міру для беларусаў», — кажуць шведскія журналісты.

Каб узяць удзел, трэба:
1) запісаць кароткі відэазварот
2) адказаць у ім на пытанне: што б вы пажадалі сёлетняму Нобелеўскаму лаурэату Алесю Бяляцкаму?
3) даслаць відэа нам у тэлеграм @Spring96info ці на пошту freeviasna@gmail.com

Вясна абавязкова прыйдзе! Верым, што прэзентацыю фільма з вашымі віншаваннямі мы будзем глядзець разам з Алесем Бяляцкім.