
У Вярхоўным судзе ліквідуюць чарговае грамадскае аб’яднанне – на гэты раз “Беларускую асацыяцыю педагогаў фортэпіяна”.
Адпаведнае паседжанне прызначана на 25 кастрычніка. “Разглядаць” ліквідацыю будзе суддзя Вярхоўнага суду Інэса Лазавікова.
Заяўнікам аб ліквідацыі выступае Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Старшынём “Беларускай асацыяцыі педагогаў фортэпіяна” ёсць доктар педагагічных навук, гарадзенец Вадзім Яканюк.