У Гарадзенскім гарвыканкаме адбыліся новыя кадравыя прызначэнні. Так начальнікам аддзелу ідэалагічнай працы і па справах моладзі стаў Уладзімір Сацюк. З 2019 году ён узначальваў Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры.

Новага кіраўніка гарадской ідэалогіі на “производственной планерке” прадставіў старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой.

Уладзімір Сацюк – былы міліцыянт, да прыходу ў культуру і ідэалогію – намеснік начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.