
Бераставіцкіх падлеткаў вінавацяць у хулінастве за сапсаваныя таблічкі.
Яшчэ 8 жніўня ў Вялікай Бераставіцы два ліцэісты папсавалі інфармацыйныя таблічкі з інфармацыяй пра Канстанціна Заслонава (савецкага партызана) і Аляксандра Матросава (савецкага воіна), імёнамі якіх яшчэ ў Савецкім саюзе былі названыя вуліцы райцэнтру.
Пазней міліцыянты вызначылі асобы 17-гадовых навучэнцаў – адзін з іх вучыцца ў мясцовым ліцэі, іншы – у беластоцкім.
У дачыненні да падлеткаў пачалі крымінальную справу за хуліганства (артыкул 339 КК РБ).