Сілавікі у Гародні працягваюць тэрарызаваць моладзь. На гэты раз яны запісалі «пакаяльныя відэа» з чатырма студэнтамі медыцынскага ўніверсітэту — на ім яны «раскайваліся» ў тым, што ў час вечарынкі танчылі на фоне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.

На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльныя відэа» з аднагрупнікамі затрыманага супрацоўніка хуткай дапамогі і студэнта ГрДМУ Артура Хлуса. На іх трое дзяўчат і хлопец расказваюць пра тое, што Артур запрашаў іх да сабе на вечарыны, дзе яны танчылі на фоне бел-чырвона-белага сцяга, які вісеў на сцяне. Гэтыя відэа ўбачылі сілавікі пасля затрымання Хлуса.

У канцы «пакаяльнага відэа» студэнты абяцаюць «добра вучыцца, каб потым добра лячыць нашых грамадзян».