
Суд Ваўкавыскага раёна абвесціў прысуд ваеннаабавязанаму, які ўхіліўся ад збораў. За гэта была пачата крымінальная справа.
25 кастрычніка суддзя Мікалай Талашка прызнаў вінаватым Руслана Касько па артыкуле 436, частка 1.
У выраку суду гаворыцца наступнае:
“Касько Руслан Уладзіміравіч, які ёсць ваеннаабавязаным, 8 чэрвеня 2022 года атрымаў позву пра неабходнасць з’явіцца на зборы ў ваенны камісарыят. Не маючы падставаў для вызвалення ад праходжання ваенных і спецыяльных збораў, наўмысна ўхіліўся ад яўкі на зборы, без важкіх прычынаў не прыбыў у вызначанае месца і час. Абставінамі, якія змякчаюць адказнасць абвінавачанага Касько, суд прызнаў наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці”.
Талашка прысудзіў 31-гадоваму Касько 70 базавых велічынь штрафу, што складае 2 240 рублёў.
й.