МУС прызнаў «экстрэмістамі» адразу 625 чалавек. Цяпер у адпаведным Спісе амаль 1500 прозвішчаў

МУС 28 кастрычніка абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на рэкордныя 625 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер — галоўная рэдактарка газеты «Новы Час»Аксана Колб, асуджаны да 10 гадоў палітзняволены Ягор Міхайлаў, дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпішпалітзняволенылекар-неўролагАляксандр Цялега, былы палітзняволены айцішнік Аляксей Караткоў(адбыў тэрмін у сакавіку, але МУС пазначыў, што ён адбывае пакаранне), палітзняволеная Дар’я Ляўко, якой прызначана прымусовае лячэнне па арт. 342 КК, былы палітзянволены бяздомны Аляксандр Кутас, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культурРэгіна Лавор, якая адбывае «хатнюю хімію», былы палітвязеньДанііл Калеснікаў, якога асудзілі да калоніі ў 17 гадоў, палітзняволены з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта, былы палітзняволены супрацоўнік БМЗ Аляксандр Баброў, які 16 верасня 2021 года быў памілаваны, але пазначана, што ён адбывае пакаранне.