Відэа з Настай Лойкай з’явілася ў адным з каналаў, звязаных з лукашэнкаўскімі сілавікамі.

У відэа Наста кажа, што займалася праваабарончай дзейнасцю, уваходзіла ў раду праўлення арганізацыі Human Constanta, атрымлівала фінансаванне ад замежных арганізацый, „напрыклад, апошні перавод быў ад міжнароднай арганізацыі Amnesty International у памеры 4,5 тысячы еўра”. Раней з Насты знялі абвінавачванні па справе «Вясны», цяпер праваабаронцу абвінавачваюць у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці». У пачатку кастрычніка Наста выйшла з 30-суткавага арышту: яе затрымалі на судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння».