
28 кастрычніка ў бацькоў Дзмітрыя Фурманава ў Гродне правялі ператрус у рамках новай крымінальнай справы. Справу па арт. 369 КК за «абразу прадстаўніка ўлады» распачалі праз каментары, якія Фурманаў пакінуў 11 і 16 мая 2022 года ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».

Каментары тычыліся начальніка рэжымнага аддзела папраўчай калоніі № 3 Сяргея Кубіка і начальніка папраўчай калоніі № 3 Аляксея Старавойтава. Апошні трымаў Фурманова 48 сутак у ШІЗА, адзначыў у твітары сам Дзмітрый.
Змітра Фурманава затрымалі на Савецкай плошчы ў Гародні 29 траўня 2020 года ў час збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Яго засудзілі да двух гадоў калоніі нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Фурманаў выйшаў на волю 21 кастрычніка 2021 года і неўзабаве з’ехаў з Беларусі.