Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

На прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна ўвечары 26 кастрычніка затрымалі трох супрацоўнікаў. Сярод іх — кіраўнік УП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч, пра затрыманне якога паведамлялася раней.

Акрамя Меляшкевіча, затрымалі таксама фінансавага дырэктара прадпрыемства Дзмітрыя Карабача і бухгалтарку Вольгу Балтрукевіч.

Вядома, што пачатая крымінальная справы, хутчэй за ўсё, па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Пакуль што супрацоўнікі затрыманыя на 72 гадзіны.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску, у 2013 годзе яе выкупіў бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў.

Гістарычная даведка:

Першы пісьмовы ўпамін пра Падароск датуецца 1522 г., калі ў пераліку касьцёлаў Віленскай дыяцэзіі пазначылі тутэйшы касьцёл. У 1660 г. вялікі князь Ян Казімір надаў мястэчку Магдэбургскае права. У пач. 16 ст. Падароск належаў Мацею Клочку, пазьней да кан. 17 ст. Дольскім, у 18 ст. Вішнявецкім, Грабоўскім, Чачотам, у 19 ст. Пухальскім, пазьней – Бохвіцам, якія валодалі маёнткам да 2-й сусьветнай вайны, апошні ўладаньнік Ота Бохвіц памёр пасьля арышту саветамі ў 1939 г. На 1914 г. Падароск меў статус сяла, тут было 78 двароў.

Парк і сядзіба, заснаваны ў кан. 18 ст. хутчэй за ўсё Канстанцінам Чачотам, а можа яшчэ Грабоўскімі. У 1854 г. маёнтак набыў сын ведамага філосафа Фларыяна Бохвіца Раман. У 1854-56 гг. ён істотна перабудаваў тутэйшы сядзібны дом паводле праекту віленскага архітэктара Лубы. Пры сядзібе дзеілі вінакурня, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся падмурак) Перад паркам цагляная брама з мураванай агароджай (мяжа 19-20 ст.). На тэрыторыі руіны пахавальнага склепу. Захавалася гаспадарчая пабудова. Сядзібу выкупіў і аднаўляў прадпрыманьнік Павел Бераговіч, яна пераважна адноўлена. Планавалася адкрыцьцё музея шляхты.