
Акты вандалізму адбываюцца галоўным чынам на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.
Паводле звестак на 28 кастрычніка, у Беларусі па ініцыятыве ўладаў знішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў, заявіла BPN намесніца дырэктара Усходняга дэпартаменту МЗС Польшчы Ганна Костшава-Мішталь. На яе думку, такія «крэатыўныя» дзеянні «нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы».
Знішчэнне польскіх пахаванняў і памятных мясцін у Беларусі пачалося ў чэрвені бягучага году. У межах дэкамунізацыі ў Польшчы дэмантуюцца савецкія помнікі, аднак гэта не датычыць месцаў пахавання.