Дырэктара папулярнага здаўна гарадзенскага начнога клуба «Калізей» Паўла Богдана затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, за нібыта распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пры затрыманні сілавікі адмыслова здзекаваліся з чалавека: мужчыну вывелі з кватэры і паклалі тварам на падлогу проста ў трусах.