У адным з праўладных тэлеграм-каналаў паведамляецца, што ў Ваўкавыску пачалі крымінальную справу на пенсіянерку за знявагу Лукашэнкі.

59-гадовая жанчына ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” у 2020 годзе размясціла допіс, дзе ставіла падабайкі пад «экстрэмісцкімі» постамі і заклікала да адплаты за гвалт над людзьмі, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах. Цяпер гэты допіс знайшлі і вядуць крымінальную справу – па ўсёй імавернасці паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ – Знявага Лукашэнкі.

Прозвішча жанчыны не паведамляецца.