
Па інфармацыі @dissidentBY, 30 кастрычніка прайшла чарговая “зачыстка” у “папраўчых” установах адкрытага тыпу. ГУБАЗіК і АМАП правяралі тэлефоны ў палітычных вязняў. Пры тым у невядомых кірунках звезлі: у ПУАТ-43 (Магілеў) — Віталя Маркушэўскага; ПУАТ-29 (Ваўкавыск) — Дэвіда Шаракова.
Таксама паведамляецца пра затрыманне іншых людзей, якія адбываюць свае тэрміны па палітычных матывах. Але іншыя прозвішчы пакуль невядомыя.