
Уладальнікі гарадзенскай крамы «Адметнасць», былі змушаныя выехаць з Беларусі, каб не патрапіць пад палітычны крымінальны пераслед з боку рэжыма Лукашэнкі. Вольга Верамеенка, як адна з гаспадароў крамы, сама патрапіла пад рэпрэсіі і правяла 3 содняў ў ІЧУ а пазней была засуджаная да штрафу за «пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП РБ) цішоткамі і званочкамі. У змушанай эміграцыі сям’я спрабуе працягваць існаванне крамы, цалком перайшоўшы ў анлайн-фармат.
Сяржук і Вольга Верамеенкі вырашылі фінансава падтрымаць сям’ю палітвязня і іх сябра Дзяніса Івашына. Яны стварылі прынт для цішотак і швэдраў з выявай Дзяніса з надпісам «Я проста хачу дадому…» і хэштэгам #FreeIvashyn, а ўсе грошы за продаж вырабаў з гэтым прынтам будуць перадаваць жонцы журналіста Вользе Івашынай.
Замовы на рэчы з гэтым прынтам, а таксама іншыя майстэрскія вырабы можна дасылаць праз старонку крамы ў інстаграм, або праз акаўнты Сержука і Вольгі Верамеенкаў у сацсетках.
Таксама можаце падтрымаць непасрэдна Дзяніса Івашына лістамі, паштоўкамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі па адрасе 230023 г. Гродна, вул. Кірава, 1, ПУ «Турма №1» Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.