Гісторыку і журналісту, гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку, імаверна, працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю яшчэ на 2 месяцы

Такую здагадку выказала яго жонка Ірына Чарняўка, бо 1 лістапада Мажэйка не выйшаў на волю праз 2 месяцы пасля затрымання, піша @belsat. Паводле Ірыны, лісты ад Паўла сям’і даходзяць. Палітвязню ад сям’і яны таксама даходзяць, але не ўсе.

Мажэйка быў затрыманы напрыканцы жніўня, неўзабаве пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.

Падтрымаць Паўла: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Паўлу Іванавічу Мажэйку