Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Гародні дзяржслужачага з Гарадзенскага абласнога ўпраўлення.

Гэта Алег Уладзіміравіч Сала — галоўны дзяржаўны інспектар працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гарадзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На „пакаяльным відэа” мужчына кажа, што быў падпісаны на „дэструктыўныя” тэлеграм-каналы, пісаў у чат-ботах, што хадзіў на акцыі пратэсту, а таксама ў 2020 годзе галасаваў за Святлану Ціханоўскую.