З 1 лістапада 2022 года згодна з загадам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па асабовым саставе № 159 да часовага выканання абавязкаў начальніка Дзятлаўскага аддзела аховы прыступіў Сяргей Кулеш.

Родам Сяргей Кулеш са Слонімшчыны, з вёскі Коласава.

У 1996-2000 гадах у Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-электрык”. Затым служыў у арміі – ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

Быў ў Слонімскім раённым аддзеел аховы, адкуль быў накіраваны ў галіновы вучэбны цэнтр у Гаранях, па заканчэнні якога служыў спачатку міліцыянтам Слонімскага аддзелу аховы, а затым міліцыянтам-кінолагам Зэльвенскага аддзялення.

Працаваў у Ваўкавыскім раённым аддзеле Дэпартамента аховы памочнікам дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы, пазней быў пераведзены на пасаду старшага інспектара аддзялення міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы.

У 2017 годзе Сяргея Куляша накіравалі на пасаду начальніка аддзялення па ахове аб’ектаў Зэльвы. Менавіта з гэтага падраздзялення яго і перавялі на Дзятлаўшчыну.