Пра гэта расказаў (https://t.me/strana_turma/109) палітвязень Сяргей Ціханоўскі (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-cichanouski), якога нядаўня выпусцілі з ШІЗА пасля двух месяцаў знаходжання там:

«Не знаю, на сколько меня выпустили. Может быть только, чтобы купить туалетные принадлежности и привести себя в порядок. Кроме меня в ужасных условиях в разных учреждениях содержатся и другие беларусы. Здесь в Жодино уже более четырех месяцев сидит в ШИЗО Владимир Книга. Он бывший ОМОНовец из Гродно, который заступился за меня во время задержания в 2020. Он герой!».

Некалькі месяцаў таму Уладзіміру Кнігу ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму, дзе таксама ўтрымліваюць і Ціханоўскага.

Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. За кратамі знаходзіцца ўжо 28 месяцаў.

Падтрымайце палітвязняў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Уладзімір Іванавіч Кніга, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі)