Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтар арганізацыі „Маёнтак Падароск” Вольга Балтрукевіч.

Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску пра нявыезд.

Раней разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гарадзенскім ізалятары. Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак. Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне. Выказвалася меркаванне, што пачалі крымінальную справу за „ўхіленне ад выплаты падаткаў”.