
У Гародні завяршаецца ўсталяванне пантоннага моста. Пераправу зрабілі прыкладна за 70 метраў ад Новага мосту, які зараз на рэканструкцыі.
З боку правага берагу пантонны мост ужо абапіраецца на бераг, дзе яго трымае ПТС-2 – гусенічны плавальны транспарцёр.
Чакаецца, што 4 лістапада ў горад над Нёманам прыедзе міністр абароны РБ Хрэнін. Магчыма будзе нейкае ўрачыстае “адкрыццё” пантоннага мосту да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году.