У Беларусі абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурса «Беларуская Салідарнасць». Адпаведнае рашэнне прыняў пракурор Менску.

«Пракурор горада Мінска вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу «Беларуская салідарнасць» (даменнае імя: «biеlarus.nеt»)», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
На сайце змешчаны публіцыстычныя і праграмныя артыкулы Зянона Пазьняка, лідара Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.