Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 244-ма прозвішчамі

МУС 4 лістапада абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» – спіс абнавіўся адразу на 244 (!) прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер — блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-ivulin), расіянка Вера Цвікевіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/vera-cvikevicz), чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020-га, экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук (https://prisoners.spring96.org/be/person/viktar-fjanczuk), жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі — Алена Латушка (https://prisoners.spring96.org/be/person/alena-latuszka), музыкі гурта «Irdorath» Надзея (https://prisoners.spring96.org/be/person/nadzeja-kalacz)і Уладзімір Калач (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-kalacz), былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова (https://prisoners.spring96.org/be/person/volha-harbunova), фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-cichanouski), Мікалай Статкевіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalaj-statkievich), Ігар Лосік (https://prisoners.spring96.org/be/person/ihar-losik), Уладзімір Цыгановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-cyhanovich), Арцём Сакаў (https://prisoners.spring96.org/be/person/arciom-sakau), Дзмітрый Папоў (https://prisoners.spring96.org/be/person/dzmitryj-papou), журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/aleh-hruzdzilovicz), які выйшаў па памілаванні, аднак у Спісе пазначана, што ён адбывае пакаранне.

Цяпер у Спісе «экстрэмістаў» ажно 714 чалавек.