
Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар за нібы чарговае парушэнне правілаў унутранага распарадку СІЗА. Пра гэта паведамілі сваякі палітвязня ў сацсетках, якія, верагодна, спрабавалі перадаць Івашыну перадачу, але яе не прынялі з-за прызначанага пакарання.
Жонка журналіста Вольга Івашына лічыць, што і папярэдні перавод Дзяніса ў іншую камеру за некалькі дзён да змяшчэння ў карцар з’яўляецца працягам паслядоўнага цкавання палітвязня за яго цвёрдую пазіцыю адмаўлення выдуманай КДБ віны і адмову любой супрацы з сілавымі ці «судовымі» ворганамі рэжыма Лукашэнкі. Адпаведна і само дадатковае пакаранне карцарам мае на мэце максімальна пагоршыць умовы палону для журналіста.