Яшчэ адзін палітвязень выйшаў на волю.

5 лістапада ў 6 гадзін раніцы на волю выйшаў палітвязень Алег Фамін (https://prisoners.spring96.org/be/person/aleh-famin). Ён адбываў свой тэрмін ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболе з Ваўкавыску быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і засуджаны суддзём Мікалаем Талашкам на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама Алег павінен быў выплаціць «пацярпеламу» міліцыянту Вячаславу Іванову 2000 рублёў.

Разам з ім да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» была засуджана і яго жонка Настасся Фаміна, якая кінулася мужу на дапамогу. На судзе Фаміны сваёй віны не прызналі.