Дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Дзмітрыю Карабачу выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў, паведамілі на афіцыйнай старонцы прадпрыемства з пазнакай, што гэта, «вядома, поўная хлусня».

Паводле гэтага крымінальнага артыкула (ч. 2 арт. 243 КК РБ) абвінавачаным пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Пра затрыманні кіраўніцтва «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 і 28 кастрычніка. Акрамя Меляшкевіча і Карабача, была затрыманая таксама бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Пасля 72 гадзін затрымання Балтрукевіч выйшла на волю і знаходзіцца дома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі, пакуль невядома. 

У «Маёнтку Падароск» 27 кастрычніка правялі ператрус, падчас якога сілавікі забралі дакументы фірмы і камп’ютары, паведамляў уладальнік маёнтка Павал Падкарытаў.

Таксама па гэтай справе ўчора затрымалі культурнага менеджара, супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча