Не так даўно ў школах Беларусі ўвялі пасаду кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Ужо пачынаючы з 2021 году так званыя “ваенрукі” вядуць дапрызыўную рыхтоўлю юнакоў, арганізоўваюць экскурсіі ў воінскія часткі і ваенкаматы, праводзяць розныя тэматычныя псеўдапатрыятычныя мерапрыемствы.

Раённая газета “Ашмянскі веснік” расхвальвае аднаго з такіх педагогаў, былога міліцыянта:

Анатолий Эдуардович Буткевич в СШ № 2 города Ошмяны занимается воспитанием будущих патриотов совсем недавно – к работе приступил в августе 2022, однако за это время внес значительный вклад в образовательный процесс учреждения. Преподаватель быстро нашел общий язык с детьми, оно и неудивительно, ведь за плечами нынешнего военрука, а по совместительству — преподавателя физкультуры и допризывной подготовки – двадцатилетний стаж работы в органах внутренних дел”.

Кірунак “патрыятычнага” выхавання становіцца зразумелым па фотаздымках, дзе дзеці сфатаграфаваныя з кіраўніком адпаведнага гуртка на фоне лозунгаў, што ўсхваляюць міліцыю і ля помніка крываваму чэкісту Дзяржынскаму.