
Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta і міжнародная НДА ў сферы лічбавых правоў Access Now звярнуліся да Працоўнай групы ААН па бізнесе і правах чалавека, а таксама Спецдакладчыкаў ААН з нагоды ўказа Лукашэнкі № 368 «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнет-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».
Указ абавязвае анлайн-рэсурсы, такія як паштовыя правайдэры, месэнджэры, інтэрнэт-крамы, службы таксі і каршэрынгу, захоўваць дадзеныя пра карыстальнікаў і прадастаўляць уладам доступ да такіх даных.
Гэтыя паўнамоцтвы не абмежаваныя ніякімі разумнымі гарантыямі і не могуць быць аспрэчаныя ў судзе ў сілу іх прыхаванага характару і практычнай немагчымасці забяспечыць сёння справядлівы судовы разгляд у беларускіх судах.