
Адкрыты рух транспарту на мосце-развязцы на вытворчае аб’яднанне „Азот” з праспекту Касманаўтаў, а таксама з Усходняга маста на Верцялішкі – Азёры.
Развязка вырашае шэраг лагістычных праблемаў, працягнуўшы вялікае аб’язное кола для грузавога транспарту, аблегчыць сувязь паўночнай і паўднёвай частак Гародні. Прыемная навіна – што развязка забяспечана інфраструктурай разлічанай на пешаходаў і раварыстаў. Засталося зусім некалькі дробных нязручных кавалкаў для раварыстаў, каб бесперашкодна праехаць ад праспекту Янкі Купалы да вытворчага аб’яднання „Азот”. Развязка будавалася за даволі кароткі тэрмін – няпоўныя тры месяцы.

